Products reviews

Корм, які смела можна даваць катам, перажыўшым чумку - Муся рэкамендуе

Countries of the promo
Author Мацкевіч Ганна
Product evaluation
Top features of the product, according to our agents понравился моей кошке / Качество / цена /

Review of the product

Муся актыўна паўдзельнічала ў тэставанні #PurinaOne21день, і вось што з гэтай нагоды хочацца сказаць. Па-першае, коцька цудоўна ўспрыняла пераход на новы корм. Хаця я і сумнявалася ў поспеху, бо жывела перахварэла ўвосень 2016 на чумку, пасля чаго стала вельмі пераборлівая ў ежы. Аднак новы корм быў пратэставаны з задавальненнем і вялікім апетытам) Па-другое, корм не толькі спадабаўся, але і пайшоў жывеле на карысць. Пасля чумкі Муся вельмі схуднела і доўга не набірала вагу. Падчас хваробы пакутуюць слізістыя абалонкі і страўнікава-кішачны тракт, таму працэсы стрававання ў выжыўшай жывелы пагаршаюцца. Аднак падчас паядання Пурыны Муся стала набіраць вагу, поўсць набыла згублены бляск, падвысілася агульная махнатасць. Настрой стабільна пазітыўны. Ніякіх расстройстваў стрававання, кшталту паносу ці запору, не заўважана. Яшчэ коцька перастала адмаўляцца ад ежы, як рэгулярна гэта рабіла пасля хваробы. Цяпер Муся заўжды рада падсілкавацца) Па-трэцяе, корм спадабаўся мне, як гаспадыні. Каштуе ен менш, чым многія іншыя спецыялізаваныя кармы з заакрамы, а па якасці нічым не саступае. Нават жывела, якая перанесла сур’езную хваробу, можа спажываць яго абсалютна спакойна, без пабочак, праверана на Мусі. Як мне падаецца, PurinaOne можна спакойна назваць добрым варыянтам харчу, калі сродкаў на спецыялізаваныя кармы не стае, але хочацца забяспечыць гадаванца сбалансаваным меню. Яшчэ плюс, што набыць яго можна ў звычайнай краме

SHARE